Праз штрафы ў святара вылічваюць грошы з пенсіі, абмежавалі выезд за мяжу

Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) усё яшчэ не выплаціў штрафы за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Беларусі год таму. Доўг у святара спаганяюць з пенсіі, таксама яму абмежавалі выезд за мяжу.
Айцец Вікенцій (Кавалькоў) збіраў ахвяраванні на дарозе

Айцец Вікенцій (Кавалькоў) збіраў ахвяраванні на дарозе

Агулам святар «зарабіў» штрафаў на суму каля 3 000 долараў. Нешта змог выплаціць сам, нечым дапамог фонд by_help. Але пасля гэтага айцец Вікенцій усё яшчэ застаўся вінен дзяржаве 3 000 — ужо беларускіх рублёў.

Каб сплаціць штрафы, святар стаяў на дарозе, маліўся, дабраслаўляў кіроўцаў, асвячаў машыны — і збіраў ахвяраванні. Але, па яго словах, аднойчы прыехаў настаяцель пабудаванага побач праваслаўнага храма і выклікаў на айца Вікенція міліцыю, назваўшы махляром. Справа ў тым, што БАПЦ, хоць была абвешчана яшчэ ў мінулым стагоддзі, сучаснымі беларускімі ўладамі не прызнаецца.

Святара завезлі ў міліцыю, патрымалі і адпусцілі. 

У айца Вікенція (Кавалькова) няма ніякай маёмасці, якую б маглі апісаць судовыя выканаўцы, няма рахункаў, з якіх можна было б спісаць доўг. Усё, што ў яго ёсць, — гэта пенсія ў 293 рублі, 20% з якой цяпер ідзе дзяржаве.

Судовыя выканаўцы ўтрымліваюць 20% пенсіі святара і абмежавалі яму выезд за мяжу

Айцец Вікенцій — інвалід другой групы, удзельнічаў у вайне ў Афганістане.

Калі вы захочаце дапамагчы святару, у рэдакцыі НЧ ёсць яго кантакты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: