
Старшыня Слуцкага таварыства беларускай мовы Зінаіда Цімошак яшчэ ў жніўні звярнулася да дырэктара ААТ “Слуцкі хлебазавод” Дзмітрыя Чырца з просьбай спыніць вытворчасць і рэалізацыю хлеба пад назвай “Бульбаш”, бо прадукцыя з такой назвай зневажае гонар беларусаў. Зварот, які падпісалі 30 чалавек, быў напісаны на беларускай мове. На яго, нагадаем, быў атрыманы адказ з заводу на рускай мове і без подпісаў. Ліст з адміністрацыі насіў, па сутнасці, здзеклівы характар і не адпавядаў нормам афіцыйна-дзелавога стылю.

— Адказ па-ранейшаму адмоўны, — гаворыць Зінаіда Цімошак. — Але на гэты раз ён адпавядае нормам справаводства: дадзены па сутнасці пытання, у беларускамоўнай і рускамоўнай частках бланкаў выпраўлены арфаграфічныя памылкі, утрымлівае рэквізіты асобы, якая яго рыхтавала, а таксама падпісаны самім дырэктарам. Добра, што ў выніку перапіскі адміністрацыя завода навучылася пісьменна адказваць на звароты грамадзян. Хоць адзін пазітыўны вынік.
Чытайце таксама:
Яшчэ раз пра бульбаша
Дырэктар завода «Бульбашъ» абвінавачвае Зінаіду Цімошак у распальванні міжнацыянальнай варожасці
Зразумела, што галоўную ролю настаўніка ў пытанні заканадаўства адыграў Слуцкі райвыканкам. Паводле інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Ларысы Дабравольскай, на спецыяліста ААТ “Слуцкі хлебазавод”, адказнага за работу з зваротамі грамадзян, за парушэнне заканадаўства аб мовах складзены адміністратыўны пратакол.
Як паведаміў Слуцкі райвыканкам, на адрас ААТ “Слуцкі хлебазавод” напрыканцы жніўня быў накіраваны ліст з патрабаваннем выправіць выяўленыя парушэнні заканадаўства і паўторна даць адказ на беларускай мове.
Такія ж самыя адказы з устаноў атрымала і Аліна Нагорная, якая такксама пісала скаргу.
Радзіма мая дарагая,
Ты ў полі,
Ў сэрцы,
Ў душы.
Амерыка - маці радная.
Тут бульбай узышла я!
А дзе й адкуль бульбашы?
© Anatol Starkou
October 14, 2011 at 6:26am