Прэм’ер-міністарка Літвы: Няхай правасуддзе для Ашурка здзейсніць Гаагскі трыбунал

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ востра адрэагавала на паведамленне аб смерці ў шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка, якога беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем. Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на «БелаПАН».
На сваёй старонцы ў Твітары кіраўніца ўрада напісала, што гэтая вестка яе засмуціла і адначасова раз'юшыла.

«Няхай супакоіцца яго душа ў свабодзе. Няхай для яго здзейсніць правасуддзе Гаагскі трыбунал», — заявіла Шыманітэ.

Пра смерць 50-гадовага Ашурка сваякам паведамілі ўвечары 21 траўня. Папярэдняй прычынай смерці назвалі спыненне сэрца, праводзіцца праверка. Родныя і сябры не атрымлівалі ад яго лістоў з канца красавіка. Пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала глыбокія спачуванні сям’і і сябрам гродзенскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду», сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка«Ён памёр у барацьбе за свабоду і светлую будучыню Беларусі», — напісала дыпламат у Твітары.

«Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя, а рэжым — прыцягнуты да адказнасці», — гаворыцца ў спачувальным паведамленні МЗС Эстоніі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: