Прэм’ер Польшчы: «Захоп пасажырскага самалёта — акт дзяржаўнага тэрарызму». МЗС Грэцыі: «Гэта выкраданне людзей»

Працягвае паступаць міжнародная рэакцыя на прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Мінску і арышт Рамана Пратасевіча.


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў падзеі з рэйсам Ryanair «захопам пасажырскага самалёта» і заявіў: «Захоп пасажырскага самалёта — акт дзяржаўнага тэрарызму, які нельга пакінуць беспакараным», піша «Наша Ніва».

Маравецкі заявіў, што звярнуўся да кіраўніка Рады Еўропы з просьбай дадаць у парадак дня заўтрашняй сустрэчы кіраўнікоў краін Еўрасаюза пункт, які датычыць захопу самалёта Ryanair над Беларуссю.

А тэлеграм-канал, які ў Беларусі нельга называць, перадае, што Маравецкі ініцыюе забарону для беларускіх авіякампаній (чытай — Belavia) лётаць над тэрыторыяй Еўрасаюза.

МЗС Грэцыі назвала сённяшні інцыдэнт з лайнерам Ryanair «выкраданнем людзей». «Грэцыя рашуча засуджае выкраданне людзей, якое адбылося сёння і прывяло да прымусовай пасадкі рэйсу Ryanair FR 4978, што кіраваўся з Афінаў у Вільню. Гэты ўчынак, які паставіў пад пагрозу жыццё ўсіх пасажыраў, непрымальны. Мы заклікаем неадкладна вызваліць самалёт і ўсіх пасажыраў, каб яны змаглі дабрацца да канчатковага пункту прызначэння».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: