Прэмія Аляхновіча — людзям дзеяння

Сёння ў прасторы "Тэрыторыя правоў" узнагароджвалі лаўрэатаў штогадовай прэміі імя Францішка Аляхновіча — за лепшыя творы аўтарам, якія былі за кратамі.

Імпрэзу вялі Зміцер Лукашук і Таццяна Нядбай. Прадстаўлялі лаўрэатаў таксама Уладзімір Някляеў і Уладзімір Арлоў.

Лаўрэатамі гэтага году сталі блогер Аляксандр Лапшын за кнігу "Лагер смерці ў цэнтры Мінску", пісьменнік і палітык Уладзімір Някляеў за кнігі "Лісты з волі" і "Толькі вершы" і актывістка Вольга Мікалайчык за творы ў кнізе "Бо".

Прадстаўляючы чарговага лаўрэата, Уладзімір Някляеў заўважыў, што пакуль для многіх "змаганне" ідзе ў кабінетах, за краты трапляюць перш за ўсё людзі, арыентаваныя на дзеянне. І пажадаў, каб у будучыні такіх лаўрэатаў было менш.


З усіх узнагароджаных на ўручэнні прэміі змог прысутнічаць толькі Уладзімір Някляеў. Пасля цырымоніі з ініцыятывы НЧ ахвотныя падпісалі паштоўкі з віншаваннямі тым, хто цяпер знаходзіцца за кратамі.



Фота Мікалая Дзядка, відэа Аляксандра Лібертада

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!