Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі

Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі. У партыі кажуць, што гэтыя намеры ўладаў палітычна матываваныя.
Ганна Красуліна працуе прэс-сакратаром Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З'яўляецца грамадзянкаю Расіі. У Беларусі афіцыйна стала жыве ад 2002 года.

Паводле слоў Красулінай, прычыны дэпартацыі выглядаюць палітычна матываванымі.

14 лістапада аб 11 гадзіне ў Офісе АГП адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды гэтага інцыдэнту, дзе будуць агучаныя падрабязнасці справы.


Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • З Гродна
  • 2018-11-14 07:50:45
Дачакацца Толю трэба... Даведацца, што ен думае аб гэтай дэпартацыі. Куды ж нам, сірым без яго!