Валянціна Камінская. Фота: sb.by
Як паведамляла
Еўрарадыё, Міжнародны Алімпійскі камітэт вылучыў для Беларусі пяць квотаў — дзве для лыжных гонак, тры для канькабежцаў. Гэтыя месцы вызваліліся ў сувязі з тым, што расійскім спартоўцам было адмоўлена ва ўдзеле ў Гульнях-2018.
Як піша
«Прессбол», сярод лыжнікаў адну пуцёўку далі Валянціне Камінскай. Раней на апошнім этапе адбору трэнерскі савет узяў замест яе Настассю Кірылаву. Але цяпер Камінская будзе восьмай у беларускай лыжнай зборнай.
А вось дзявятую вакансію наша зборная запоўніць папросту не змагла.
Паводле
euroradio.fm