Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у Еўразвязе

Амбасадары Eўрапейскай Моладзі запрашаюць прыняць удзел у прэзентацыі міжнародных адукацыйных магчымасцяў і праграм у Еўразвязе – адукацыйным міксе EU & U.
На сустрэчы распавядуць:

- Хто такія YEAs і навошта патрэбна падобная ініцыятыва
- Якія адукацыйныя магчымасці ў Еўразвязе даступныя вам
- Як шукаць інфармацыю аб стажыроўках, канферэнцыях і форумах
- Як прыняць удзел у моладзевых абменах і трэнінгах (Erasmus+
- Як атрымаць стыпендыю і/або грант на навучанне.

Арганізатары і спікеры – маладыя і ініцыятыўныя беларусы, якія аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовыя падзяліцца сваім асабістым вопытам і лайфхакі з Вамі. Калі Вы не ведалі, дзе шукаць інфармацыю, хочаце быць актыўным і ў вас шмат пытанняў, тады прыходзьце на мерапрыемства!

Сваiм вопытам і ведамі Паслы Eўрапейскай Моладзі ўжо паспелі падзяліцца ў Брэсце, Гродне, Баранавічах, Бабруйску, Полацку, Віцебску і Магілёве. Цяпер яны едуць у Гомель! Не выпусціце унікальную магчымасць!

Калi: 27 красавіка, 15:00
Дзе: SMM-арт прастора “Каўчэг”, праспект Перамогі, 2А.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: