Прэзентацыя калекцыі «Богі і каноплі» апынулася пад пагрозай

Як паведаміў у сваім фэйсбуку Пётр Маркелаў, актывістам у апошні момант адмовілі ў арэндаваным памяшканні. 
— Заўседы ёсць шанец адмовы, але ў гэты раз мы іх спэцыяльна перапытвалі, ці не адменяць дамову, — пракаментаваў "Новаму часу" Пятро Маркелаў. — Большасць пляцовак, дзе можна правесці прэзентацыю, нам адмовілі.

Як стала вядома, прэзентацыю выставы ўдалося перанесці ў Імагуру. 

Падрабязнасцямі здарэння таксама падзяліўся актывіст Міхась Варанцоў:

— Патэлефанаваў мужчына, сказаў, што мерапрыемства ў іх памяшканні не будзе, прыязджайце забірайце грошы. Я спытаў, што здарылася. Ён папрасіў размаўляць з ім па-руску. Я папрасіў яго размаўляць са мной па-беларуску. Ён сказаў што увогуле тады размаўляць не будзе, затым, што мы не папярэджвалі што за мерапрыемства ў нас будзе, паўтарыў каб забіралі грошы і паклаў слухаўку.

Пра праграму мерапрыемства я паведамляў, што будуць фуршэт, лекцыя і прэзентацыя маек, хаця пра праграму яны не пыталі. Нічога супрацьзаконнага мы не праводзім.

Зараз вось прыйшло паведамленне ад іх, што "Ваше мероприятие не соответсвует заявленному. На странице мероприятия содержится упоминание о наркотических средствах. На этом основании мероприятие у нас в школе проходить не может".

Яшчэ цікава што правілы карыстання памяшканнем даслалі толькі пасля аплаты, і мы вымушаны былі згадзіцца з імі пост-фактум.

Legalize Belarus прэзэнтуюць калекцыю «Богі і каноплі»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!