«Прэзідэнт АМАПу». Узровень даверу беларусаў да Лукашэнкі і міліцыі прыкладна аднолькавы

Брытанскі аналітычны цэнтр Chatham House правёў сацыялагічнае даследаванне сярод беларускіх гарадскіх жыхароў.


Апытвалі людзей праз Інтэрнэт метадам CAWI на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 926 чалавек цягам тыдня з 14 да 20 студзеня. Поўныя вынікі з’явяцца 8 лютага, але ўжо цяпер сацыёлаг Рыгор Астапеня апублікаваў вынікі апытання на тэму даверу беларусаў да розных інстытутаў, піша Беларускі партызан.

Як тлумачыць Астапеня, публікуючы вынікі, насупраць назвы інстытута ўказаны працэнт рэспандэнтаў, якія яму «цалкам давяраюць» ці «хутчэй давяраюць».

Цешыць, што на першым месцы аказаліся недзяржаўныя СМІ.

Недзяржаўныя СМІ — 50%

Праваслаўная царква — 45%

Штаб Віктара Бабарыкі — 43%

Каталіцкая царква — 42%

Адміністрацыя майго прадпрыемства — 40%

Штаб Святланы Ціханоўскай — 39%

Каардынацыйная Рада — 39%

Незалежныя прафсаюзы — 39%

Армія — 37%

Падатковыя органы — 31%

Міліцыя — 25%

Лукашэнка — 24%

Канстытуцыйны суд — 23%

Народнае Антыкрызіснае кіраванне — 22%

Савет міністраў (урад) — 22%

Органы дзяржбяспекі — 22%

Мясцовыя органы ўлады — 21%

Судовыя органы — 20%

Афіцыйныя прафсаюзы — 20%

Пратэстанцкая царква — 18%

Нацыянальны сход (парламент) — 18%

Дзяржаўныя СМІ — 16%

Цэнтральная выбарчая камісія — 15%



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: