Прэзідэнт валейбольнага Саюза Эстоніі не змог прыехаць у Мінск на адбор ЧЕ. Яго не пусцілі

Прэзідэнт валейбольнага Саюза і віцэ-старшыня эстонскага парламента Хано Пяўкур не змог прыехаць у Мінск на кваліфікацыю чэмпіянату Еўропы. У аэрапорце высветлілася, што Беларусь увяла для палітыка забарону на ўезд у краіну.

«Варта прызнаць, што жаданне адправіцца ў Мінск, каб пазаўзець за жаночую зборную па валейболе, згасла раней, чым яно магло з'явіцца, — напісаў Хано Пеўкур у сацыяльных сетках. — А менавіта, у аэрапорце высветлілася, што Беларусь устанавіла ў дачыненні да мяне забарону на ўезд, пра што мяне не апавясцілі і з-за чаго я не трапіў на самалёт.

Скажу яшчэ, што спорт і палітыка не звязаныя паміж сабой. У выпадку Беларусі звязаны, як жа яшчэ», — адзначыў палітык.

Хано Пеўкур быў адным з тых сябраў эстонскага парламента, якія ў жніўні мінулага года падпісалі заяву ў падтрымку беларускай дэмакратыі, адзначае «Трыбуна» са спасылкай на postimees.ee.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: