Прэзідэнт Індыі стане прафесарам БДУ

Дыплом «Ганаровы прафесар БДУ» будзе ўручаны 3 чэрвеня прэзідэнту Індыі Пранабу Мукерджы, ўрачыстая цырымонія адбудзецца ў час яго афіцыйнага візіту ў Беларусь.



Званнем «Ганаровы прафесар БДУ» Пранаб Мукерджы ўганараваны за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых дружалюбных адносін паміж Індыяй і Беларуссю, паведамілі БелТА паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Ва універсітэце дадалі, што ў гэты ж дзень у БДУ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё бюста Махатмы Гандзі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: