Прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна — 2 чэрвеня

2 чэрвеня 2015 у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас Паэта», які пабачыў свет супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс» кампаніі prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Арт-Сядзібы. Пачатак у 18.00. Уваход вольны



«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове».

Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014

Возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя (праграма ўдакладняецца). Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: