Продаж зброі пад чырвоным сцягам

На мінскім рынку «Ждановічы» абсалютна адкрыта гандлююць пнеўматычнай зброяй. І ўсё бы нічога, толькі гэта напаказ робіцца пад чырвоным сцягам дзяржавы, якой ужо няма, у той час як Беларусь даўно незалежная і самастойная дзяржава.

Дадзены прылавак размесціўся на самым уваходзе на рынак (з боку аўтобуснага прыпынку «Масюкоўшчына») так, што не заўважыць яго не магчыма. А чырвонае палатно, што развіваецца над «Ждановічамі», відаць нават здалёк па-за межамі рынка.

Адміністрацыю, падобна, гэта ніяк не хвалюе. Адміністрацыйных парушэнняў быццам бы і няма. Але ў наш час прыхільнікаў савецкага мінулага ўсё менш, у шмат якіх беларускіх сем’ях многія сваякі пакутвалі ад «Вялікага тэрору» сталінскіх рэпрэсій, што адбываліся пад падобным сцягам. Шмат беларусаў было растраляна, прайшло праз лагера.

Але паспрабуйце гэта растлумачыць прадаўцу за дадзеным прылаўкам. Я паспрабаваў. Адразу адчуў бессэнсоўную прапанову «язджаць на Украіну» і што правільна зрабілі, што «закрылі вашу хартыю» (хаця да сайта «Хартыі» я не меў дачынення ніколі ў жыцці). І шмат «цікавых» падрабязнасцяў у бок беларусаў, якія, праўда, прадавец на камеру паўтарыць пабаяўся, таму іх прапушчу.


Падобна, што кагосьці незалежнасць нашай Беларусі не задавольвае, хтосьці ўсё хацеў бы вярнуць назад. Дык можа трэба не патрыётаў трэсці, а правяраць тых, хто не вітае нашай незалежнасці?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Pan
  • 2018-02-05 19:48:11
Ну так и хочется взять таких за шкирку и через червоточину забросить в самый центр СССР без права возвращения!

Больш цікавага на «Новым Часе»: