Пропускі ў памежную зону сталі бясплатнымі для беларусаў

З 1 студзеня 2021 года выдача пропускаў у памежную зону, а таксама паласу стала бясплатнай для ўсіх. Замежным грамадзянам дазволілі гэта яшчэ ў 2019-м.


У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года №72-З «Аб змяненні Падатковага кодэксу» дзяржава адмяніла мыта для наведнікаў памежнай зоны і паласы, піша Радыё Свабода.

З 1 студзеня 2021 выдача пропускаў у памежную паласу стала бясплатнай для ўсіх. Раней бясплатнымі былі пропускі толькі ў памежную зону.

Дзяржаўны памежны камітэт піша, што ён прапаноўвае далейшае спрашчэнне ўмоваў знаходжання ў памежжы. У 2017 годзе адмянілі дзяржаўны збор за знаходжанне ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. А ў 2019 годзе — дзяржаўны збор за выдачу пропускаў у памежную зону для іншаземцаў.

У Дзяржпагранкамітэце лічаць, што гэтыя захады дапамогуць спрасціць парадак знаходжання грамадзян у памежнай зоне і памежнай паласе, а таксама павысіць турыстычную прывабнасць аб’ектаў, што знаходзяцца ў рэгіёнах побач з дзяржаўнай мяжой.

Даведка: Памежная зона — участак, які прылягае да памежнай паласы ў сярэднім на глыбіню да 30 км у межах часткі тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі. Прызначаная для аховы дзяржаўнай мяжы.

Памежная паласа — участак, які прылягае да дзяржаўнай мяжы ў сярэднім на глыбіню да 10 км. Яна прызначана для будаўніцтва аб’ектаў, неабходных для аховы дзяржаўнай мяжы.

Такія нарматывы засталіся ў Беларусі яшчэ з часоў СССР.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: