Простая інфаграфіка: як правільна нарыхтоўваць бярозавы сок і што рабіць з браканьерамі?

З кожным днём у Беларусі цяплее да камфортных вясновых тэмператур, дрэвы напаўняюцца сокам і дзесяткі тысяч беларусаў пачнуць рабіць нарыхтоўкі. Але ці памятаеце вы, як правільна нарыхтоўваць драўняны сок, каб не нашкодзіць дрэвам і не паўстаць перад судом?
Па інструкцыях Зялёнага дазору Зялёны партал намаляваў простыя карцінкі, якія ўсё даходліва тлумачаць.

Як дазволена нарыхтоўваць сок?


Нарыхтоўка драўняных сокаў ажыццяўляецца пасля пачатку руху соку з непашкоджаных дрэў з добра развітай кронай і дыяметрам ствала не менш 0,2 метра. Працэс нарыхтоўкі драўняных сокаў у соказбіральнікі ажыццяўляецца спосабамі, якія забяспечваюць мінімальныя страты драўняных сокаў і пашкоджанні дрэў.

Адтуліны для нарыхтоўкі драўняных сокаў свідруюцца свердзелам. Максімальная колькасць подсочных адтулін вызначаецца ў залежнасці ад дыяметра дрэва на вышыні 0,35-0,5 метра ад шыйкі кораня дрэва (пры дыяметры 0,2-0,26 метра — адна адтуліна, пры дыяметры 0,27-0,34 метра — дзве адтуліны, пры дыяметры 0,35-0,4 метра — тры адтуліны, пры дыяметры звыш 0,4 метра — чатыры адтуліны).

У падрыхтаваную адтуліну для сцёку соку ўстаўляецца жалабок, выраблены з нержавеючага металу. Дыяметр канала — адзін сантыметр, глыбіня — два-тры сантыметры без уліку таўшчыні кары. Пад жалабкамі павінны быць устаноўлены соказбіральнікі (шкляныя або эмаляваныя ёмістасці, поліэтыленавыя мяшкі і да таго падобнае).

Пасля заканчэння сезона падсочкі жалабкі павінны быць знятыя, а адтуліны зачыненыя драўлянай коркам. Адтуліны і зрэзы павінны быць замазаны варам, садовай маззю, глінай з вапнай ці жывіцай, якая змяшчае 15-20% драўнянага вугалю, для папярэджання захворвання дрэў.

Дзе забаронена збіраць сок


Забаронена збіраць дзікарослыя расліны, іх часткі, драўняны сок у наступных месцах: у населеных пунктах; у месцах масавага адпачынку насельніцтва; на тэрыторыі курортаў, арганізацый аховы здароўя, у межах санітарнай зоны курортаў; у дэндралагічных парках, батанічных садах; у перададзеных пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; у межах зон аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Нарыхтоўка драўняных сокаў таксама забароненая: у прыбярэжных палосах водных аб'ектаў; у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

Што рабіць, калі нехта парушае?


Зялёны дазор прапануе такі алгарытм дзеянняў:

Папрасіце парушальніка / -льніцу спыніць незаконныя дзеянні. Паведаміце, што яго / яе дзеянні супярэчаць заканадаўству і за іх учыненне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Пры адмове парушальніка / -льніцы спыніць незаконныя дзеянні сфатаграфуйце або запішыце на відэа факт здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, зафіксуйце або запомніце месца парушэнні. Запішыце імёны і прозвішчы сведак, вазьміце іх кантактныя дадзеныя.

Пасля гэтага звярніцеся за складаннем пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні: ці ў органы ўнутраных спраў, або ў мясцовыя выканкамы, або ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, або ў тэрытарыяльнае падраздзяленне Дзяржінспекцыі, або ў лясгас, або ў дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якiя ажыццяўляюць кіраванне запаведнікамі і нацыянальнымі паркамі, або ў органы Камітэта дзяржаўнага кантролю.

І памятайце! Забараняецца нарыхтоўваць драўняныя сокі парод дрэў: клёну вастралістага, вяза, ліпы, ільмы, бяроста, бука, бярозы карэльскай, кедра, дугласіі (псеўдатсугі).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Виктор Степанович
  • 2018-03-29 17:16:44
Ого! Оказывается можно самостоятельно собирать березовый сок?!
Почему то был уверен, что это запрещено. Что только лесники могут этим заниматься.
  • Вiктар Стяпаныч
  • 2018-03-29 17:19:49
Дарэчы, якая адказнасць прадугледжваецца за збор сока не па правiлах? Чаму анi слова пра гэта не напiсалi?
  • ЯК -47
  • 2018-03-30 06:32:56
Сбор берёзового сока уже приравнен к браконьерству?!Маразм крепчает....А как быть с тем фактом о вырубке лесов,полного уничтожения трелёвочными тракторами ягодника и всей растительности в местах вырубки,с валами гниющих веток на этих участках?!Вы писаки смотрите как-то однобоко,не охватывая всей трагедии Белорусских лесов!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: