
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак, фота Sobor.by

Беларусь афіцыйна не прызнала паўвостраў тэрыторыяй Расіі. Падчас апошняй «Вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь не прызнала і не можа прызнаць Крым расійскім, паколькі наша краіна з'яўляецца падпісантам Будапешцкага мемарандуму, які гарантуе ў тым ліку тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
З гэтай нагоды я даслала зварот на афіцыйны сайт манастыра, у якім звярнула ўвагу, што міжнародная супольнасць таксама асуджае анэксію Крыма Расіяй, лічыць паўвостраў украінскай тэрыторыяй, а дзеянні Расіі ў Крыме расцэньвае як захоп тэрыторыі іншай дзяржавы. Таксама папрасіла выправіць надпіс на стэндах, дзе падаецца непраўдзівая інфармацыя аб прыналежнасці Крыму.
Адказ, які прыйшоў неўзабаве, ашаламляльны. Протаіерэй Андрэй Лемяшонак напісаў усяго два сказы:
«Я не буду з Вамі спрачацца і шмат казаць. Але я Вам скажу, што Крым быў, ёсць і будзе часткай Расіі».

Такім чынам напрошваецца выснова, што беларускі праваслаўны манастыр адкрыта выступае супраць нормаў міжнародных дакументаў і ўхваляе дзеянні краіны-агрэсара, што супярэчыць афіцыйнай палітыцы беларускай дзяржавы.
Адметна, што некалькі гадоў назад пад увагу журналістаў трапіў сын Андрэя Лемяшонка Дзмітрый — гарачы прыхільнік «русского мира».