Прусак на Дзень народзінаў

Сёння ў Мінску ўдзельнікі «Марша міра і незалежнасці» прынеслі да рэзідэнцыі ў якасці падарунка на Дзень народзінаў Аляксандра Рыгоравіча шматметровага прусака, пад воклічы «Выйди, мы поздравим!».
Некалькі сотняў тысяч беларусаў сёння прайшлі па праспекце Пераможцаў у «Маршы міра і незалежнасці». Разам з тым, некаторыя ўдзельнікі прынеслі адмысловыя падарункі з нагоды Дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі. Найбольш выразным, вялізным і заўважным сярод падарункаў апынуўся вялізны прусак – сімвал мянушкі, дадзенай на хвалі пратэстаў Лукашэнку.

Шматметровую фігуру прусака пранеслі па праспекце Пераможцаў амаль да самага Палаца Незалежнасці, наколькі гэта магчыма – праход да самой рэзідэнцыі быў перакрыты спецтэхнікай і сілавікамі. Пры гэтым удзельнікі марша скандзіравалі: «Выйди, мы поздравим!», «Саша выходи, будем поздравлять!» і «Таракан!».
Таксама разам з прусаком да сцен рэзідэнцыі прынеслі і труну з белымі тапачкамі. На труне былі напісаны даты: «1994 – 2020» і «Тут покоится диктатура».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: