Пры разгоне акцыі ля ПВТ адзін з амапаўцаў зламаў нагу

Пры разгоне пратэстуючых у Парка высокіх тэхналогій адзін з супрацоўнікаў АМАП атрымаў траўму. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
На кадрах відэа, якое даслалі ў рэдакцыю TUT.BY відавочцы, можна пазнаць адзін з участкаў у раёне Парку высокіх тэхналогій. На газоне ляжыць чалавек у экіпіроўцы супрацоўніка АМАП, да яго падбягаюць, мяркуючы па ўсім, яго таварышы і выносяць яго на руках.

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзілі TUT.BY інфармацыю пра тое, што адзін з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пацярпеў.

 Супрацоўнік АМАП атрымаў траўму, ён шпіталізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго пералом галёнкі са змяшчэннем. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Нагадаем, 26 кастрычніка ў ланцуг салідарнасці выстраіліся супрацоўнікі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ — як паведамлялася, удзельнікаў было каля тысячы. Да месца пратэснай акцыі прыехаў АМАП, пачаўся разгон і затрыманні, відавочцы паведамлялі аб выкарыстанні спецсродкаў. Аднак пасля таго, як сілавікі з'ехалі, некалькі соцень удзельнікаў ланцуга зноў вярнуліся да месца правядзення акцыі, таксама ў раёне Парку высокіх тэхналогій імі была перакрытая кальцавая. Неўзабаве сілавікі вярнуліся і зноў разагналі акцыю.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: