Прыбіраць у пад'ездах будуць з пыласосамі!

Праўда, з 1 сакавіка пад'езды будуць прыбіраць па-новаму толькі ў Заводскім раёне.

Фота з сайта minsknews.by

Новы праект па ўборцы пад'ездаў стартуе ў Заводскім раёне 1 сакавіка. Пра гэта распавёў дырэктар КУП «ЖКГ Заводскага раёна г. Мінска» Міхаіл Варыкаш, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Мы падзялілі рабочых па комплекснай прыборцы, — патлумачыў М. Варыкаш. — Адна частка будзе прыбіраць толькі пад'езды, іншая — дваровыя тэрыторыі. Для працы ў пад'ездах у кожным ЖЭУ раёна створаны 3 брыгады з 3 чалавек.

Па словах М. Варыкаша, прыбіральшчыкам выдадуць пыласосы. Гэта спросціць працэс прыборкі і дапаможа хутка навесці чысціню. Прыбіраць будуць строга па графіку: на першых паверхах — штодня, на астатніх — 1 раз на месяц вільготным спосабам і 1 раз сухім (падмятанне).

Прычым было паабяцана, што аплата паслугі па прыборцы пад'езда для насельніцтва не павялічыцца і застанецца ў межах устаноўленага тарыфу.

Як паказаў эксперымент, які ўжо правялі ў двух ЖЭУ раёна ў лютым, новаўвядзенне павышае якасць уборкі і палягчае працу рабочых.

Калі жыхары якога-небудзь дома захочуць, каб у іх прыбіралі часцей, гэта таксама магчыма, але ўжо за дадатковую плату, — дадаў М. Варыкаш. — Для гэтага трэба заключыць дадатковую дамову з ЖЭУ на большую колькасць прыборак.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: