Прыйшлі ўночы: сын рэжысёра затрыманы за «актыўнасць у сацсетках» (дапоўнена)

У ноч з 16 на 17 верасня затрымалі сына рэжысёра Фёдара Краснапёрава 20-гадовага Данііла. Першапачаткова вядома, што падставай стала нібыта актыўнасць юнака ў сацыяльных сетках.
Ілюстрацыйнае фота, Еўрарадыё

Ілюстрацыйнае фота, Еўрарадыё




Бацька Данііла напісаў у фэйсбуку, што а палове на першую ночы ў дамафон патэлефанаваў міліцыянт, прадставіўся ўчастковым. Ён паказаў нейкую паперу і заявіў, што ёсць пастанова пракурора на ператрус.

Суседзі паведамілі, што ў двары знаходзяцца яшчэ некалькі чалавек у масках.

Дома ў той час знаходзіўся сам Данііл і яго бацькі. У выніку яны прынялі рашэнне ўсё ж адчыніць дзверы. У кватэру ўвайшло чалавек дзесяць у цывільным і ў масках і ўчастковы ў форме. Данііла забралі, паведамілі, што адвязуць у Цэнтральны РУУС. Падставай для затрымання стала нібыта яго «актыўнасць у сацыяльных сетках»: маўляў, лаяўся на работнікаў органаў.

Пакуль незразумела, чаму спатрэбілася так тэрмінова, у начы, затрымліваць хлопца. Паводле заканадаўства, у начны час аператыўныя і следчыя дзеянні звычайна не дазваляюцца, апрэч «выключных выпадкаў».

Былы палітвязень Мікалай Дзядок, якога неаднаразова судзілі за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках, мяркуе, што «хутчэй за ўсё размова вядзецца аб крымінальнай справе за пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў карных служб у інтэрнэце. Зараз яны вельмі нервова рэагуюць на гэта, бо такіх пагроз стала вельмі шмат і яны рушаць імідж аб непахіснасці і недатыкальнасці г.зв. «праваахоўнікаў».
 
Выпадкаў, каб па адміністрацыйных справах уламываліся ў кватэры ноччу, я не ведаю. Хаця былі прэцэдэнты ў анархістаў, калі для затрымання па адміністратыўцы ўзламывалі дзверы».

Дапоўнена: пазней Фёдар Краснапёраў паведаміў, што Данііл знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.


Фёдар Краснапёраў – аператар і рэжысёр, скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (факультэт рэжысуры і тэлебачання). Удзельнічаў у стварэнні серыялаў «Салдаты», «Кіднэппінг», «FM і рабяты» ды інш.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: