«Прыкметы тэрарызму». КДБ распачаў крымінальную справу па спробе падпалу дома Гайдукевіча

КДБ пабачыў «відавочныя прыкметы тэрарызму» ў спробе падпалу дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка ЛДП Алега Гайдукевіча. Распачатая крымінальная справа, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу ведамства. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, а таксама аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Ілюстрацыйны здымак mlyn.by

Ілюстрацыйны здымак mlyn.by

Гайдукевіч напісаў у Facebook, што ўначы з суботы на нядзелю невядомы зламыснік кінуў у яго дом тры кактэйлі Молатава, але спрацаваў толькі адзін з іх. У выніку пацярпела котка, якая атрымала апёкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: