Прыпынены разгляд справы аб замарожванні дзейнасці Руху «За Свабоду»

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў кіраўнік ініцыятывы Юрый Губарэвіч.
Разгляд справы аб прыпыненні Руху «За Свабоду» прыпынены. Пра гэта паведаміў кіраўнік грамадскай ініцыятывы Юрый Губарэвіч.

— Больш за дзве гадзіны ўдзелу ў судовым працэсе. Вынік: разгляд справы аб прыпыненні дзейнасці руху «За Свабоду» прыпынены. Мы па-ранейшаму лічым, што падстаў для вынясення папярэджання ў Мінюста не было. Таму на мінулым тыдні падалі ў Вярхоўны суд пазоў аб яго адмене. Зараз нас чакае новая судовая спрэчка з Мінюстам, па тых жа пытаннях, але ўжо ініцыяваная Рухам, — напісаў Юрый Губарэвіч.

Нагадаем, што цягам апошніх тыдняў у краіне прыпынена дзейнасць звыш 50 грамадскіх арганізацый.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: