Прысуд Наталлі Хершэ пакінуты без зменаў. Апеляцыя адхіленая

Мінскі гарадскі суд сёння разгледзеў апеляцыйную скаргу грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ на рашэнне суда Савецкага раёну. Суд 7 снежная прысудзіў ёй 2,5 гады пазбаўлення волі за сарваную балаклаву з АМАПаўца.

На ўваходзе ў будынак ва ўсіх, хто ішоў на суд да Наталлі, перапісвалі пашпартныя дадзеныя, паведамляе «Белсат». Перад уваходам у залу суда стаяў арачны металадэтэктар і праводзіўся поўны дагляд асабістых рэчаў спецыяльнай службай бяспекі. Усіх здымала камера.

У зале суда прысутнічала каля 30 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Швейцарскай амбасады. Самой Наталлі на паседжанні не было.

Хадайніцтва, пададзенае адвакатам у пачатку пасяджэння, было адхілена.

Абарона прасіла прысуд па справе адмяніць, а працэс у дачыненні да Наталлі спыніць. Адвакат лічыць, што дзеянні Наталлі Хершэ павінны разглядацца ў рамках адміністрацыйнай справы. Таксама адвакат казаў, што амапавец, які быў на паседжанні суда, не той, які быў на месцы здарэння, бо ў дакументах стаяць розныя подпісы.

Аднак суд пакінуў прысуд Наталлі Хершэ без зменаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: