Прысуд па «справе прафсаюзаў»: абмежаванне волі на 4 гады без канфіскацыі маёмасці

У 12 гадзін дня 24 жніўня суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.


Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Следства па справе доўжылася практычна год: з 2 жніўня 2017 года. Судовыя слуханні пачаліся 30 ліпеня. Працэс вяла суддзя Марына Фёдарава.

Што запрасіў бок абвінавачвання?

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пракурор просіць вынесці пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 5 гадоў без накіравання ў установы адкрытага тыпу, з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіруючыя пасады на 5 год. Ігару Комліку пры гэтым залічыць у тэрмін адбыцця пакарання знаходжанне пад следствам у СІЗА. Меру стрымання (падпіска аб нявыездзе) пакінуць ранейшай.

Дом у вёсцы Сухадолы пракурорка просіць лічыць уласнасцю Фядыніча і пакінуць яго пад арыштам, а кватэру Фядыніча вызваліць з-пад арышту, паколькі там пражывае яго сям'я.

Што думаюць пра крымінальную справу і сённяшні прысуд Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік?

 

Перад абвяшчэннем прысуду кіраўнікам прафсаюза Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку каля 50-ці актывістаў прафсаюза РЭП і грамадскіх рухаў аднеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот да кіраўніка дзяржавы, у ім яны просяць спыніць справу ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза.

 

Задоўга да пачатку судовага працэсу каля будынку Дома правасуддзя і на калідорах суда пачалі збірацца жадаючыя патрапіць на працэс: палітыкі, прафсаюзныя і грамадскія актывісты, праваабаронцы і журналісты. Прысутнічае таксама камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Судовая зала запоўненая, а людзі ўсё яшчэ падыходзяць.





У залі з'явіліся Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Прысутныя на судзе сустракаюць іх апладысментамі. У залі — больш за 50 чалавек.

 

Людзі патрабуюць не зачыняць дзверы ў памяшканне, паколькі шмат людзей засталося на калідоры. Суддзя забараніла весці фотаздымкі падчас працэсу, паколькі хадайніцтва не падтрымаў пракурор.

Суд пастанавіў прызнаць Фядыніча і Комліка вінаватымі і прысудзіць да абмежавання волі на 4 гады без канфіскацыі маёмасці

 spring96.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!