Прысуд удзельнікам акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим»: штрафы і суткі

У судзе Мінскага раёна 3 верасня разглядалі адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем, поедим» у Курапатах, паведамляе ПЦ «Вясна».

Фота з фэйсбука Вольгі Мікалайчык

Дзяніса Урбановіча, Максіма Вінярскага і Філіпа Шаўрова затрымалі ў суботу ўвечары пасля чарговага інцыдэнту каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу. Іх адвезлі ў раённы аддзел міліцыі, а затым да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёна.

Паводле інфармацыі «Белсату», да канфлікту актывістаў і аховы рэстарацыі спрычыніўся вялікі камень, які маладафронтавец Філіп Шаўроў паклаў пасярэдзіне праезду да брамы. Пасля таго, як каля брамы забаўляльнага комплексу распачалася штурханіна, адміністрацыя «Поедем, поедим» выклікала міліцыю.

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

«Мне Дзяніс паспеў крыкнуць з машыны: «Вольга, нас паабяцалі ледзьве не забіць, паабяцалі адбіць усе органы». Потым хлопцаў звезлі і дасюль не выпусцілі. Я вельмі асцерагаюся за іх стан здароўя», — казала «Белсату» абаронца Курапатаў, актывістка Вольга Мікалайчык.

Грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, які ўдзельнічае ў акцыі пратэсту з пачатку лета, кажа, што «ўлады не рэагуюць на збіццё абаронцаў Курапатаў».

«Я асцерагаюся таго, што ўлады нарэшце адрэагуюць толькі тады, калі, не дай Бог, скончыцца смерцю», — дадае Кулакоў.

Абаронцы Курапатаў Барыс Анікееў, Леанід Кулакоў і Вольга Мікалайчык сядзяць на камяні, які стаў прычынай інцыдэнту. Гэты здымак Максім Вінярскі зрабіў незадоўга да затрымання. Фота з сайта belsat.eu

Паводле Кулакова, Максіма Вінярскага затрымалі за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (артыкул 23.4 КаАП). На падставе чаго затрымалі іншых хлопцаў — невядома.

Усіх затрыманых даставілі ў суд Мінскага раёна.

Абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч сядзяць на камяні. Фота belsat.eu


Усе тры адміністрацыйныя справы разглядаў у другой палове дня 3 верасня суддзя  Віктар Шаўцоў. У Максіма Вінярскага працэс быў прызначаны на 14-10, у Урбановіча — на 14-20, у Шаўрова  — на 14-30. На кожнага — па 10 хвілін.

Фота з фэйсбука Вольгі Мікалайчык


Суддзя Аляксей Крапачоў вынес пастанову аб пакаранні Філіпа Шаўрова штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (490 рублёў) за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

Дзяніса Урбановіча суд Мінскага раёна асудзіў на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Максіма Вінярскага — на 10 сутак. На абаронцаў Курапатаў складзены па некалькі пратаколаў паводле арт. 23.4 і 18.23 КаАП.

Максім Вінярскі. Фота з фэйсбука Вольгі Мікалайчык


Ужо тры месяцы ў Курапатах пад лозунгам «Не кабак, а музей» праходзіць акцыя пратэсту супраць рэстарацыі, якая адкрылася на пачатку лета побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

 Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-09-12 19:25:34
Так гэта тыя,хто калiсьцi мiтусiуся з плякатам,з надпiсам зьверху "Малады Фронт" у сяродку былi партрэты Булак-Булаховiч,Сцяпан Бандэра,Мiхал Вiтушка,Раман Шухевiч,Вiнцэнт Гадлеускi,а з долу надпiс "Героi не умiраюць".Тыя,хто супрацоунiчау з гiтлераускiмi аккупантамi,хто знiшчау беларусау.А цяпер вось такiя,падобныя да сваiх кумiрау,пад тым жа бчб обьвясцiлi сябе змагарамi за Курапаты.А чаму не Трасцянца,дзе былi знiшчаны тысячы людзей з Беларусi,Расеi i Еуропы прыхiльнiкамi i пад кiраунiцтвам тых, каго сучасныя нашчадкi iх iмянуюць "героямi"! Ганьба!

Больш цікавага на «Новым Часе»: