Прысуд Вользе Калацкай, якая надавала кухталёў прапагандысту Азаронку, абвесцяць заўтра

Абвінавачванне запрасіла для вядомай перакладчыцы два гады «хатняй хіміі».
Фота Аляксандра Васюкевіча

Фота Аляксандра Васюкевіча

Скончылася сёняшняе пасяджэнне суда па справе перакладчыцы Вольгі Калацкай. Яна абвінавачваецца ў тым, што падчас акцыі пратэста ў лістападзе два разы ўдарыла прапагандыста СТБ Рыгора Азаронка. Канву гісторыі можна паглядзець тут.

Адзначым, што напрыканцы разгляду справы бакі сышліся ў гатоўнасці да прымірэння. Вольга Калацкая сказала, што яна «ўсё ж парушыла фізічныя межы» пацярпелага і таму «просіць прабачэння». Азаронак прыняў прабачэнні.

Аднак супраць такога фіналу выступае бок абвінавачвання. Старшы памочнік пракурора Валерыя Таратынка запрасіла ў суду для Вольгі Калацкай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 16-й гадзіне, паведамляе «Вясна».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: