Прысуд графітыстам за надпіс «Беларусь мае быць беларускай» пакінуты ў сіле

Апеляцыйная інстанцыя Мінгарсуду не задаволіла скаргі «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава.



Вячаслаў Касінераў, Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі падчас судовага працэсу 25 студзеня 2016 года


Прысуды ім, якія ў канцы студзеня вынес Фрунзенскі суд, засталіся ў сіле. Жаромскі мусіць сплаціць штраф у 50 базавых велічынь, Пякарскі — 40, Касінераў — 30 базавых.

У 2015 годзе «графіцісты» намалявалі на сцяне закінутага будынку і плоце былой вайсковай часці лозунгі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці. Яна ўжо ідзе». Таксама ў Менску яны закідалі лямпачкамі з фарбай сацыяльныя білборды з выявай міліцыянтаў. Адвакаты даводзілі суду, што дзеянні «графіцістаў» трэба было кваліфікаваць як дробнае хуліганства і разглядаць іх у адміністрацыйным, а не крымінальным судзе.

Ці будуць Жаромскі, Пякарскі і Касінераў далей абскарджваць прысуд, невядома. Сёньня на разгляд скаргаў яны не зьявіліся.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: