Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы час»

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць нам паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. Вось такі падарунак на Дзень незалежнасці.
Фота чытача НЧ

З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. Нумар, які выйдзе на гэтым тыдні будзе адразу з літаратурным і спартовым дадаткам на 48 старонках. На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць.

Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Мы застаёмся ў інтэрнэце. І нам яшчэ больш патрэбна ваша падтрымка. Чытайце наш сайт novychas.by, падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм.
facebook.com/novychas
vk.com/novy_cas
ok.ru/group/56208875782167
t.me/novychas (@NovyChas_bot)
instagram.com/novychas

Мы па-ранейшаму будзем працаваць дзеля вас і дзеля Беларусі, публікаваць актуальную і важную інфармацыю пра тое, што адбываецца тут і за мяжой, аналітыку, навіны спорта, знаёміць вас з невядомымі старонкамі гісторыі нашай краіны — усё, да чаго вы прызвычаіліся і што любіце ў «Новым Часе». Будзем лічыць, што для нас гэтая сітуацыя — пераход на іншы ўзровень.

А яшчэ мы абавязкова вернемся — і вы зноў адчуеце пах свежай фарбы і ўбачыце знаёмы лагатып, калі адчыніце паштовую скрыню. Мы абавязкова сустрэнемся ў новай Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: