Больш за 500 настаўнікаў ужо падпісаліся пад новым зваротам да Мінадукацыі

Ужо больш за 500 настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі падпісаліся пад новым зваротам, які яны накіравалі ў Міністэрства адукацыі.

"Педагогі Рэспублікі Беларусь, якім неабыякава будучыня нашай краіны, Далучайцеся да патрабаванняў:

1. Абараняць правы і свабоды, гарантаваныя нам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
2. Спыніць звальненне і ціск на педагогаў, якія адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў непрацоўны час, а таксама на кіраўнікоў устаноў адукацыі;
3. Аднавіць на працоўных месцах педагогаў, звольненых па палітычных прычынах;
4. Вызваліць педагогаў, лекараў, студэнтаў, спартсменаў і іншых грамадзян, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі за выказванне грамадзянскай пазіцыі на мірных акцыях пратэсту, гарантаваных нам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь арт.

Таксама разам з беларускім народам мы патрабуем:

1. Спыніць гвалт на вуліцах нашых гарадоў;
2. Вызваліць усіх палітычных зняволеных;
3. Прызнаць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і садзейнічаць правядзенню новых сумленных выбараў.

Паставіць свой подпіс пад зваротам можна па спасылцы:

Цалкам зварот можна прачытаць па спасылцы:


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: