Прызначаны новы кіраўнік мінскай міліцыі

Сёння Лукашэнка прадставіў калектыву Міністэрства ўнутраных спраў новага міністра Івана Кубракова і начальніка ГУУС Мінска Міхаіла Грыба, перадае БЕЛТА.
Фота: Мінск-Навіны

Фота: Мінск-Навіны

Як і яго папярэднік Іван Кубракоў, Міхаіл Грыб да гэтага ўзначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Нагадаем, учора Лукашэнка здзейсніў шэраг кадравых перастановак: зняў з пасады міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і адправіў яго памочнікам у Гродзенскую вобласць, а старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка — у Брэсцкую.

Гаворачы пра новага кіраўніка МУС, Лукашэнка адзначыў, што Іван Кубракоў прайшоў шлях ад міліцыянта-кіроўцы аднаго з мінскіх райаддзелаў да начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, непасрэдна працаваў з людзьмі на пасадзе ўчастковага міліцыянта, узначальваў Заслаўскі РАУС, УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: