Прызнаныя экстрэмісцкімі чатыры рэгіянальныя тэлеграм-каналы і чаты

Чатыры рэгіянальныя тэлеграм-каналы і чаты — «Магілёў 97%», «Бабруйск 97%», «Асіповічы для жыцця» і «Бульвар Няскораных» — прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе «Радыё Рацыя». 

Такое рашэнне 30 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

«У названых групах, — напісала яна ў афіцыйным тэлеграм-канале. — Сістэматычна размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых».

«Для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і змены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі чатаў рэгулярна заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянерам, блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгунках», — адзначыла Чамаданава.

Прадстаўніца МУС падкрэсліла, што цяпер за публікацыю або рэпост інфармацыі з гэтых інтэрнэт-рэсурсаў «прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту».

Раней паведамлялася, што экстрэмісцкімі прызнаныя рэгіянальныя тэлеграм-каналы і чаты «Віцебск 97%», «Чат неверагоднага Віцебска», «Мазыр 97%», «Гомель Савецкі 97», «Кіроўцы 97», «Рэчыца для Жыцця ЧАТ», «Брэст: Чуткі і факты», «Брэст 97%» і інш. belapan.by

belapan.by, www.racyja.com

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: