Прызыўнік: «Я даглядаю за мамай-пенсіянеркай, але ў гэтым годзе маю адтэрміноўку адмянілі»

Маладога чалавека клічуць Андрэй, ён з Віцебска. Кажа, што падлягае прызыву як грамадзянін РБ мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Да нядаўняга часу на яго распаўсюджвалася адтэрміноўка, рэгламентаваная часткай 6 артыкула 32 Закона аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.
У хлопца маці-пенсіянерка, з бацькам яны ў разводзе. Андрэй — адзіны сын. Пятага верасня малады чалавек хадзіў у ваенкамат Віцебска для пацверджання адтэрміноўкі (для гэтага неабходна копія пашпарта маці і даведка аб складзе сям'і з разліковага цэнтра). Там пачуў: адтэрміноўкі больш няма.

— На маё пытанне: «Чаму ?!» — супрацоўніца ваенкамату адказала, маўляў, патэлефанавалі зверху і сказалі: «Няправільна вы ўсе гэтыя гады ўжывалі частка 6 артыкула 32, недастаткова таго, што ў прызыўніка на грамадзянцы застаецца адзінокая маці-пенсіянерка, трэба, каб яшчэ і бацька, дзе б ён ні знаходзіўся, з'яўляўся пенсіянерам альбо інвалідам 1-й ці 2-й групы».

Андрэй сем гадоў карыстаўся гэтай адтэрміноўкай, колькі гадоў яе падавалі да таго, не ведае.

— Зараз мяне мучыць пытанне: хто і якім чынам займаецца трактоўкай заканадаўчых актаў, што ў выніку выходзяць гісторыі накшталт маёй? Бацькі не маладзеюць. Калі шэсць гадоў таму я б мог пакінуць маці на год-паўтара, то цяпер ужо не памятаю, калі пакідаў больш чым на некалькі дзён. Верагодней за ўсё, прычынай дадзеных змен у адносінах да прызыўнікоў з'яўляецца істотны недабор у шэрагах узброеных сілаў, пра што сведчаць змены, унесеныя ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» ад 23 ліпеня 2019 г. Аднак гэтыя змены не закранулі часткі 6 артыкула 32. Я не маю юрыдычнай адукацыі, пакуль не зусім упэўнены, куды мне звяртацца далей, але вельмі хацелася б у гэтым разабрацца. Таксама краем вуха чуў у ваенкамаце, што ў Віцебску з такой праблемай сутыкнулася каля 70 прызыўнікоў.

За каментаром мы звярнуліся ў Міністэрства абароны. Распавядае начальнік аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Алег Пазняк:

— У артыкуле 32 закона Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» прадугледжана адтэрміноўка ад прызыву па сямейным становішчы. Яна прадастаўляецца ў тым ліку грамадзянам, якія маюць абодвух непрацаздольных бацькоў — бацьку і маці. Штогод службовыя асобы ваеннага камісарыята правяраюць сямейнае становішча грамадзян, якія атрымалі адтэрміноўку ад прызыву па сямейным становішчы, і запытваюць адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць права на гэтую самую адтэрміноўку.

Што тычыцца дадзенага канкрэтнага прызыўніка, у цяперашні час работнікі камісарыята правяраюць наяўнасць у маладога чалавека непрацаздольнага бацькі для ацэнкі, ці мае права дадзены прызыўнік на далейшую адтэрміноўку па сямейным становішчы.


Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!