Прызыўнікі і вайскоўцы: што зменіцца?

У ліпені пачалі дзенічаць папраўкі ў законы, якія тычыцца пытанняў абароны. Актывісты Цэнтра правоў прызыўніка падрыхтавалі агляд змяненняў у заканадаўстве.


Прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве


Грамадзяне могуць быць вызваленыя ад прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве ў адпаведнасці не толькі з гэтым Законам, але і «іншымі заканадаўчымі актамі».
З'явіцца адтэрмiноўка ад прызыву для праходжання інтэрнатуры і здачы кваліфікацыйнага экзамену па спецыяльнасці інтэрнатуры.
З'явіцца адтэрміноўка грамадзянам, рэкамендаваных для навучання на аспірантуры, у год заканчэння магістратуры, дзякуючы чаму студэнтам, якія сканчаюць магістратуру зімой, не прыйдзецца турбавацца аб тым, як перачакаць вясновы прызыў і паступіць у аспірантуру летам.
Для мэт атрымання адтэрміноўкі па сямейным становішчы ўзростам непрацаздольнасці бацькоў будзе з'яўляцца агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост (з 1 студзеня 2017 —  61 год для мужчын і 56 гадоў для жанчын, з 1 студзеня 2018 — 61,5 года для мужчын і 56,5 гадоў для жанчын і гэтак далей да 63 гадоў для мужчын і 58 гадоў для жанчын з 1 студзеня 2022 г.), а не 60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын.
Прызыўная камісія будзе накіроўваць матэрыялы аб ухіленьі грамадзян ад прызыву не пракурору, а ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.
Падаць скаргу на рашэнне прызыўной камісіі можна будзе толькі на працягу тыдня пасля атрымання копіі рашэння.
Не залiчаным у запас і звольненым са службы ў рэзерве грамадзянам пры іх прызыву на тэрміновую ваенную службу залічваецца працягласць службы з разлiку восем гадзiн вучэбных збораў за адны суткі тэрміновай ваеннай службы.

Афіцэры запасу


Афіцэры запасу пры іх прызыву змогуць атрымаць адтэрміноўку, калі яны навучаюцца ў магістратуры, аспірантуры (ад'юнктуры), дактарантуры альбо рэкамендаваны для навучання на аспірантуры.
Афіцэры запасу, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, могуць быць пазбаўлены вайсковага звання па рашэнні Міністра абароны за правіны, якія з'яўляюцца падставай для датэрміновага скасавання кантракта аб праходжанні ваеннай службы або спынення яго дзеяння, з пераводам іх у склад салдатаў і матросаў і звальненнем у запас.
Студэнты, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю па пэўных медыцынскіх спецыяльнасцях, змогуць прайсці на ваенных кафедрах або факультэтах навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу медыцынскай службы і пасля заканчэння яго атрымаць вайсковае званне «лейтэнант медыцынскай службы запасу».

Ваенная служба па мабілізацыі


Паняцце «ваенная служба па мабілізацыі» напаўняецца зместам: гэта ваенная служба, прызыў на якую праводзіцца ў перыяды мабілізацыі, ваеннага становішча, у ваенны час. Прызыву на яе падлягаюць грамадзяне мужчынскага і жаночага полу ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, якія стаяць або абавязаныя стаяць на воiнскiм улiку; вызваляюцца ад яе толькі грамадзяне, прызнаныя па стане здароўя непрыдатнымі з выключэннем з воiнскага ўлiку. Прызыў на ваенную службу па мабілізацыі праводзiць ваенны камісар. Пры аб'яўленні мабілізацыі, ваеннага становішча, у ваенны час усе вайскоўцы, рэзервісты, ваеннаабавязаныя, якія праходзяць ваенныя і спецыяльныя зборы, становяцца вайскоўцамі, якія праходзяць ваенную службу па мабілізацыі.
Для атрымання адной з адтэрміновак ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі трэба будзе мець заключэнне УКК (МРЭК) аб патрэбнасці ў пастаянным даглядзе і для бацькоў (якія не знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні), факт іх непрацаздольнасці не будзе мець значэння.

Ваенная служба па кантракту


Для грамадзян, якія паступаюць на ваенную службу па кантракце, не будуць перашкодай падставы для вызвалення ад вайсковай службы, такія як наяўнасць трох і больш дзяцей, выкананне воінскага абавязку ў іншай дзяржаве або факт смерці альбо атрымання інваліднасці блізкімі сваякамі пры выкананні абавязкаў службы ў сілавых органах.
Можна будзе заключаць кантракт аб праходжанні ваеннай службы з афіцэрамі запасу, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, непраз два гады, а праз тры месяцы пасля іх прызыву.
Пры прызыве афіцэраў запасу ў тэрмін іх службы (12 месяцаў) будзе залічвацца тэрмін ваеннай службы па кантракце, калі ўстаноўлены тэрмін першага кантракта не выслужаны.
З грамадзянамi, якiя паступаюць на ваенную службу на воiнскую пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне прапаршчыка, мічмана або афіцэра, кантракт можа быць заключаны на тэрмін ад двух да пяці гадоў, а не толькі на два года або на пяць гадоў.
З вайскоўцамі, пакінутымі на ваеннай службе звыш гранiчнага ўзросту, кантракт можа быць заключаны на тэрмін, які не перавышае тэрмін падаўжэння ваеннай службы.

Вайсковец, які праходзіць ваенную службу па кантракце і які не дасягнуў гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе, не можа быць звольнены з ваеннай службы без яго згоды пасля заканчэння тэрміну кантракта аб праходжанні ваеннай службы на працягу пяці гадоў, якія папярэднічалі дню набыцця ім права на пенсію за выслугу гадоў.



Вайскоўцы


Вайскоўцы будуць прызнавацца загінулымі (памерлымі), атрымаўшымі калецтва (раненне, траўму, кантузію) або захворванне пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, калі яны знаходзіліся (не самавольна) па-за размяшчэння вайсковай часткі, у звальненні ці адпачынку.
Лімітавы ўзрост знаходжання на ваеннай службе малодшых і старэйшых афіцэраў, акрамя палкоўніка (капітана 1-га рангу), ваеннаслужачых з ліку салдат і матросаў, сяржантаў i старшын, прапаршчыкаў і мічманаў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, з 1 студзеня 2017 года падвышаецца штогод на 6 месяцаў да дасягнення 48 гадоў.

Іншыя змены


Ваеннаабавязаныя могуць быць прызваны на ўсе віды ваенных i спецыяльных збораў на працягу двух гадоў з дня звальнення ў запас з ваеннай службы, службы ў рэзерве.
Службовыя асобы арганізацый будуць абавязаны паведамляць у ваенкамат аб прыёме на працу (паступленнi на вучобу) і звальненні (адлiчэннi) прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных, якія працуюць (якія навучаюцца) у гэтых арганізацыях, не ў тыднёвы, а ў месячны тэрмін.
Уласнікі жылых дамоў не будуць абавязаны падаваць у ваенкаматы дакументы для вядзення вайсковага ўліку.

Папраўкі ўступяць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання Закона, то ёсць 1 верасня 2018 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: