
ulej.by
Першы сезон птушынай анлайн-сталоўкі у Залессі распачалі мінулай зімой, трансляцыю паглядзела каля 4500 чалавек з 62 краін свету: ад Беларусі да Коста-Рыкі. Арганізацыі трансляцыі разумеюць, што важны не толькі цікавы стрым з камер, але і тлумачэнні, які від і для чаго прыляцеў на сталоўку, таму каментуюць адпаведныя моманты. Таксама яны выкладваюць самыя цікавыя скрыншоты і відэа з падзей пад камерай, каб гледачы не прапусцілі тое важанае, што адбываецца на сталоўках і побач з імі.
Для таго, каб праект жыў далей, на платформе ulej.by запусцілі краўдфандынг. Аўтары плануюць сабраць 1270 рублёў на корм для птушак, аплату мабільнага трафіка і статычных адрасоў для дзвюх камер на працягу трох месяцаў працы, інфрачырвоную падсветку для якаснай начной трансляцыі, дадатковае абсталяванне для працы камер, арганізацыйна-лагістычныя выдаткі.
Анлайн-сталоўкі для птушак у Белавежскай пушчы — адзіны такі праект у Беларусі.