Публічных прабачэнняў патрабуе гамяльчанка ад дзвюх афіцыйных газет

Маці з Гомеля Наталля Белая праз суд патрабуе ад рэдакцый мясцовых газет «Гомельские ведомости» і «Советский район» публічных прабачэнняў за распаўсюджаныя непраўдзівыя весткі пра яе сям’ю, а з кіраўніцтва дзіцячага сада № 160 — яшчэ і тысячу рублёў маральнай кампенсацыі.
Наталля Белая. Фото gomel.today

Наталля Белая. Фото gomel.today

Юрыст, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які дапамагаў Наталлі Белай падрыхтаваць пазоў у суд, лічыць, што гарадскія чыноўнікі адказныя за незаконнае ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё канкрэтнай сям’і, а мясцовыя газеты мелі магчымасць, але нават не выслухалі гераіню сваіх няўдалых публікацый.

Перадгісторыя гэтай справы такая: 5 чэрвеня загадчыца дзіцячага садка № 160 Савецкага раёна Гомеля Ірына Барысевіч у лісце паведаміла Наталлі Белай, маці 6-гадовай дачкі, што яе сям’я будзе пастаўлена на ўлік, як сям’я, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Адпаведную інфармацыю накіруюць у школу, паліклініку, камісію па справах непаўнагадовых.

Падставай паслужыла тое, што спадарыня Наталля 18 траўня звольнілася з працы. Паводле маладой маці, пісьмовае паведамленне было аформлена ў форме шантажу ды мела на мэце запалохаць яе. Інфармацыю падхапілі рэдакцыі афіцыйных газетаў.

Пазоў Наталлі Белай разгледзіць суд Савецкага раёна Гомеля.


Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Віктар
  • 2018-06-21 15:04:56
Малайчына! Сваю годнасьць трэба абраняць ад вертыкальшчыкаў, якія ўжываюць да нас той жы стыль, якім кіруе імі дыктатар апошнія 24 гады - брыдкаслоўе, прыніжэньне гонару ды абразьлівае стаўленьне да людзей.
  • Тутэйшы
  • 2018-09-23 14:03:10
Ганьба вам! Намі кіруе выдатны прэзідэнт, якога выбраў народ.