Пункт пропуску «Махро» на мяжы з Украінай спыняе працу з сённяшняга дня

Міжнародны пункт пропуску «Махро» на беларуска-ўкраінскай мяжы з 11 кастрычніка часова спыняе працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.
Фота: gpk.gov.by

Фота: gpk.gov.by


— У панядзелак з 09.30 у аўтадарожным пункце пропуску «Махро» на мяжы з Украінай пачнуцца будаўнічыя работы, — распавялі ва ўстанове.

Пра тэрміны заканчэння работ інфармацыі няма.

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак праз беларуска-ўкраінскую мяжу.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: