«Рабочыя, не верце лукашэнкаўскім эмісарам!»

«Уладзе страшна. Яна робіць усё, са скуры вылузваецца, каб спыніць страйкі, распачатыя на заводах, на прамысловых прадпрыемствах»,— напісаў на сваёй старонцы ў фб Уладзімір Някляеў.
"Гродна Азот". Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY

"Гродна Азот". Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY


«Лукашэнка намякае, што рабочым за страйк прыплачваюць. Рабочыя, вам плацяць? Хто? Можа, амерыканскі прэзідэнт Трамп?

На МАЗ, на МТЗ, на “Нафтан”, на “Азот” бягуць, едуць эмісары Лукашэнкі, каб угаворваць вас не страйкаваць, падкупіць абяцанкамі падвойных зарплат, ільготамі, падарункамі! Ды ўсё гэта абяцанкі-цацанкі, якія дурню радасць. Няма на зарплаты, пра якія кажа Лукашэнка, грошай: яны раскрадзеныя! Так што не верце лукашэнкаўскім эмісарам! Гэтак бальшавіцкія камісары абяцалі рабочым рай на зямлі, а пасля ехалі на іх гарбах у свой камісарскі рай. Ды яшчэ кідалі тых жа рабочых у турмы, за калючы дрот канцлагераў, чынілі здзек над іх сем’ямі.

Паглядзіце: хіба гвалт, які ўчыняюць сёння бандзюкі-лукашысты, не падобны на той, які ўчынялі бальшавікі-камуністы пад лозунгам: “Жалезнай рукой загонім народ да шчасця!”

Не трэба нам іхняга шчасця — у нас ёсць сваё. Гэта шчасце па справядлівасці, па праўдзе, а не па мане, якой затапілі лукашысты Беларусь, жыць на сваёй зямлі! І справядлівасць патрабуе вярнуць нам права самім вырашаць лёс нашай дзяржавы, выбіраць яе кіраўнікоў. Таму на МАЗе і БЕЛАЗе, на МТЗ і “Азоце”, па ўсёй Беларусі на ўсіх прадпрыествах страйк да той пары, пакуль не будзе выкананае галоўнае патрабаванне рабочых, усяго беларускага народа: ПЕРАВЫБАРЫ! Свабодныя, справядлівыя новыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!»

Працаўнікі БелАМО" таксама салідарныя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: