Работнік «Атланта», які патрабаваў сыходу Лукашэнкі, трапіў у РНПЦ псіхічнага здароўя

Работніка "Атланта", які сёння днём падымаўся на трубу на тэрыторыі завода з БЧБ-сцягам, даставілі ў Навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Мінску.


У навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя паведамілі, што каля 16.20 да іх паступіў мужчына з такім прозвішам, імем і імем па бацьку, як у завадчаніна.Факт траплення Віктара ў РНПЦ пацвердзілі яго сябры і знаёмыя.

Нагадаем, сёння работнік "Атланта" падняўся на трубу на тэрыторыі завода. Ён запісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць абвясціць аб сваім сыходзе, спыніць гвалт, вызваліць усіх палітычных зняволеных.

На месца прыязджалі МНС, хуткая, міліцыя. Як паведамлялася, пасля агляду медыкаў мужчыну забрала міліцыя.

— Я прызнаю сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу аб выстаўленым ультыматуме, — гаварылася ў відэазвароце завадчаніна. — Вы павінны абвясціць аб сваім сыходзе, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітычных зняволеных. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсць шточьці чалавечае, калі вы сапраўды недзе перажываеце за Беларусь — ідзіце, ідзіце цяпер, пакуль не позна!

Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: