RADA FORUM — моладзевая палітыка для моладзі

19-20 кастрычніка ў Мінску пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.
Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці і міжнародных інстытутаў. Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны досвед па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента "Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года". Хто можа прыняць удзел: ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў; ▪ моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі; ▪ арганізацыі, якія працуюць з моладдзю; ▪ эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя; ▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці. Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: http://bit.ly/2maDTLV Дэдлайн — 8 кастрычніка ўключна. Пра вынiкi адбору вам паведамяць не пазней за 10 кастрычніка. Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на info@rada.fm 

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!