Рада Моладзі БНФ заклікае спыніць ціск на беларускую моладзь

Рада Моладзі БНФ выступіла з заявай з нагоды ўзмацнення ціску на студэнтаў і моладзь напярэдадні Дня Волі.

Распіскі ў БДУМК, прымушэнні з’язджаць дамоў студэнтаў БНТУ па прычыне святкавання Дня Волі 25 сакавіка («просяць» падпісаць заяву на выходныя 24-26 сакавіка), пагрозы адлічэння са школы актывістаў арганізацыі, а таксама распачатыя затрыманні беларускіх палітыкаў, Моладзь БНФ расцэньвае як ціск на беларускую моладзь і рашуча пратэстуе супраць дадзеных мер.

«Калі пагрозы працягнуцца ці пачнуцца адлічэння, то мы вымушаны будзем звяртацца да міжнародных партэраў і структураў,каб агучыць дадзеныя выпадкі і заклікаць прыняць адпаведныя меры», — падкрэсліваецца ў заяве.

«Ад імя кіраўніцтва Моладзі БНФ мы звяртаемся да ўсіх студэнтаў і школьнікаў: ведайце, вам не трэба баяцца, толькі калі вы будзеце бясстрашнымі, мы здолеем перамагчы гэтую сістэму. У любым выпадку, вы можаце пісаць нам, і мы разам з ПЦ «Вясна» паспрабуем вам дапамагчы, бо толькі агучванне дадзеных фактаў дапаможа спыніць дадзены ціск. Звярнуцца да нас можна па электронай пошце (moladzbelarus@gmail.com), ананімнасць гарантуем», — гаворыцца ў заяве.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: