Радныя Беластока ўшанавалі памяць стваральнікаў БНР

Рада горада Беластока ўшанавала памяць тых, хто цягам апошніх ста гадоў дзейнічаў на карысць супрацоўніцтва паміж польскім і беларускім народамі.


Радныя Беластока прынялі адмысловую заяву да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка беларусы абвясцілі свету пра незалежнасць беларускай народнай Рэспублікі… У Беластоку ўжо напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя беларусы адзначалі Дзень незалежнасці 25 сакавіка ў гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі”, — чытаем у адмысловай заяве радных Беластока.

Беларусы Беласточчыны прымалі актыўны ўдзел у падзеях, якія ў пачатку 1918 года прывялі да стварэння БНР, а таксама стваралі вайсковыя фармаванні БНР — самастойны беластоцкі батальён ў арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча ды прымалі ўдзел ў слуцкім паўстанні”, — пішуць радныя Беластока ў адмысловай заяве да сотых угодак стварэння БНР.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: