Радыё Свабода аднаўляе вяшчанне на сярэдніх хвалях

З 12 жніўня 2020 году Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчанне на сярэдніх хвалях.


Праграмы на беларускай мове, прысвечаныя актуальным палітычным падзеям у краіне, можна штодня слухаць на частаце 1386 кГц з 21:00 да 22:00 і з 23:00 да поўначы па мінскім часе.

У эфіры будуць навіны, прамыя ўключэнні карэспандэнтаў з месцаў падзеяў у Беларусі, гутаркі з каментатарамі.

У Беларусі пасля выбараў, якія адбыліся 9 жніўня, узніклі перабоі з інтэрнэтам. Перш за ўсё размова ідзе пра нестабільнае функцыянаванне мэсэнджараў, а таксама некаторых аплікацыяў. Не адчыняюцца або адчыняюцца з цяжкасцю сайты СМІ і сацыяльных сетак.

svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: