Раман Кісляк: Улады гуляюць з намі

Заяўкі на правядзенне васьмі мітынгаў падрыхтавалі і падалі на разгляд мясцовых уладаў праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.

Актывісты хочуць правесці масавае мерапрыемства з 20 па 26 жніўня ў вёсцы Тэльмы Брэсцкага раёна.

Людзі публічна і законна хочуць выказаць свой пратэст”, — кажа праваабаронца Раман Кісляк.

— Столькі заяваў падаецца, бо ўлады гуляюць з намі ў такую гульню, як толькі мы падаем заяўкі на нейкія даты і час, яны там жа арганізоўваюць свае мерапрыемствы. Адмаўляюць нам, забараняюць мітынгі па той прычыне, што ўжо хтосьці праводзіць мерапрыемства.  

Пратэст супраць будаўніцтва завода ў Брэсце цягнецца ўжо паўтара гады. За гэты тэрмін быў дазволены толькі адзін мітынг у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў у мінулым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!