Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Раман Пратасевіч: Гэта сапраўдны беларускі цуд!

Суддзя Першамайскага раёна Мінску Дзмітрый Цыкал вынес апраўдальнае рашэнне па справе Рамана Пратасвеіча, хоць міліцыянты сцвярджалі, што бачылі хлопца на несанкцыянаванай акцыі.

Раман Пратасевіч сказаў, што ён у шоку, бо не чакаў апраўдання, і назваў гэта сапраўдным беларускім цудам.

«У судзе быў вельмі доўгі перапынак, я не ведаў, чаго чакаць. Было незразумела. Сёння даваць сведчанні прыйшлі два выкладчыкі. Адзінае, не ведаю, чаго цяпер чакаць ва ўніверсітэце», — каментуе Раман падчас сваёй трансляцыі ў Twitter.

Раман Пратасевіч вучыцца завочна на 3 курсе журфаку БДУ.

Актывіста судзілі за абарону Курапатаў. Суд над ім пачаўся яшчэ 10 красавіка і пераносілі два разы. Нібыта ён 25 лютага а 10:00 удзельнічаў у мітынгу за абарону мемарыяла.

Аднак акурат у гэты час Раман здаваў экзамен. Хлопец прынёс у суд афіцыйнае пацверджанне ад дэкана на бланкавай паперы з пячаткай і подпісам.


Спачатку сведка-міліцынт быў упэўнены, што Раман знаходзіўся на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па адрасе Мірашнічэнкі, 49 і актыўна прымаў удзел у незаконным мітынгу на фоне бел-чырвона-белых сцягоў. Больш таго, выкрыкваў лозунгі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва ў Курапатах, а калі да яго падыходзілі з папярэджаннем, не рэагаваў.

 belsat.eu



Каментаваць