Раніцай у Мінску затрымалі Максіма Вінярскага

Раніцай 13 кастрычніка міліцыянты затрымалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.
Затрыманне адбылося на вуліцы каля дому, калі Вінярскі выгульваў сабаку. Актывіста схапілі чатыры міліцыянты: двое ў форме і двое ў цывільным.

Пра гэта паведамляе актывіст Леанід Кулакоў у Фэйсбуку. Магчыма, сёння адбудзецца суд.

Апошнім часам у Беларусі адбыўся шэраг затрыманняў актывістаў і палітыкаў. Апазіцыя звязвае гэта з запланаванай на 21 кастрычніка акцыяй пратэсту.

Нагадаем, 11 кастрычніка забралі на суткі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за вулічную акцыю 8 верасня. 

Паводле belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць