Расія афіцыйна паабяцала Лукашэнку сумныя наступствы з-за затрыманых баевікоў

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што спробы Беларусі стварыць з Расеі вобраз ворага падзейнічаюць сумныя наступствы. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Па яго словах, расейска-беларускія адносіны, Саюзная дзяржава, інтэграцыя ператварыліся ў дробную разменную манету ў ходзе выбарчай кампаніі ў рэспубліцы.

Палітык адзначыў, што складана адкараскацца ад думкі, што тыя неспадзяванкі, што адбываюцца — гэта частка палітычнай тэхналогіі. А менавіта, заўважыў Мядзведзеў, імкненне вылепіць вобраз ворага і так дасягнуць палітычнага выніку.

«Усё роўна, разбярэмся з гэтымі рускімі (33 грамадзяніна Расіі, затрыманыя ў Мінску), там, прыдумаем што-небудзь. І вось гэта выклікае не толькі пачуццё крыўды. Гэта вельмі сумна. І наступствы гэтага будуць сумныя», — распавёў Дзмітрый Мядзведзеў.

Нагадаем, у ноч на 29 ліпеня ў Беларусі затрымалі 33 расейцаў, удзельнікаў «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера», у санаторыі пад Менскам. СК Беларусі паведаміў, што 33 замежнікі праходзяць па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам.

Пасля таго, як байцоў арыштавалі, у Расіі не раз рабілі вельмі рэзкія заявы ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Так, у Дзярждуме спачатку сказалі, што не вераць у прысутнасць на тэрыторыі Беларусі рускіх баевікоў, і выказалі здагадку, што Лукашэнка проста спалохаўся канкурэнцыі на выбарах. Затым фразы прадстаўнікоў Дзярждумы пра прэзідэнта Беларусі сталі яшчэ больш радыкальнымі. Таксама расейскія дыпламаты раз за разам паўтараюць, што версія з'яўлення расейцаў у Беларусі, агучаная беларускімі сілавікамі — надуманая і з праўдай нічога агульнага не мае.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: