Расія і Кітай адмовіліся ўдзельнічаць у мінскім парадзе на Дзень Перамогі

У сёлетнім вайсковым парадзе ў Мінску не будуць удзельнічаць вайскоўцы Кітая і Расіі. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік.
Парад у Мінску / Еўрарадыё

Парад у Мінску / Еўрарадыё

«Расія і Кітай прынялі рашэнне не адпраўляць сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў парадзе ў Мінску 9 мая ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце», — паведаміла яна.

Меркавалася, што на паразде 9 траўня ў Мінску пройдуць 19 беларускіх парадных разлікаў і па адным — з Кітая і Расіі.

Нагадаем, што паводле апошніх звестак у Беларусі зарэгістравана 14 027 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Памерлі 89 чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: