Расія пачынае перакідванне сваіх вайсковых падраздзяленняў у Беларусь

Першыя вайсковыя эшалоны з Расіі прыбудуць ў Беларусь сёння, 21 ліпеня. Войскі будуць удзельнічаць у сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2021».


21 ліпеня ў нашую краіну прыбудуць першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай для падрыхтоўкі да ўдзелу ў манеўрах. Да гэтага Беларусь наведвалі некалькі дэлегацый расійскага абароннага ведамства. Разам з беларускімі калегамі яны праводзілі рэкагнасцыроўку месцаў правядзення вучэнняў, паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Беларусі.

Вучэнне будзе праходзіць на палігонах двух краін з 10 па 16 верасня. Яго тэма — прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Вучэнні серыі «Захад» праводзяцца на тэрыторыі Беларусі раз на чатыры гады. Папярэднія манеўры ў 2017 годзе былі аднымі з найбуйнейшых у гэтым стагоддзі. Тады ў якасці «верагоднага праціўніка» была абраная заходняя частка тэрыторыі Беларусі, па плане вучэнняў — дзяржава «Вейшнорыя». На знак пратэсту таго, што частку тэрыторыі Беларусі ваенныя ўспрынялі як ворагаў, беларусы пачалі масава запісвацца ў «Вейшнорцы». Была нават створана віртуальная краіна з адпаведнымі пашпартамі, грашыма, і нават сталіцамі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: