Расія забараніла ўвоз памідораў з Беларусі

На тэрыторыю Расеі часова забаронены ўвоз беларускай кампаніяй «Дорорс» свежых памідораў.
Прычына — пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю ў таматах быў выяўлены вірус мазаікі Пепіна.

Пра гэта інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, адзначаючы, што зафіксавана 12 выпадкаў «выяўлення каранціннага для краін-членаў ЕАЭС аб'екта – віруса мазаікі Пепіна (Pepino mosaic virus)».

Ведамства звяртае ўвагу, што затрыманыя памідоры ў Расею пастаўляў беларускі экспарцёр – кампанія «Дорорс».

Абмежаванні на ўвоз у Расею «у мэтах захавання фітасанітарнага дабрабыту і прадухілення распаўсюджвання каранціннага аб'екта на тэрыторыі РФ» – уводзяцца з панядзелка, 26 ліпеня.

Яны часовыя і дзейнічаюць толькі ў дачыненні да названай кампаніі, - удакладнілі ў Рассельгаснаглядзе.

І дадалі: забарона будзе дзейнічаць да правядзення Мінскам расследаванняў па фактах выяўлення віруса і прадастаўлення расійскаму ведамству звестак аб праведзеных мерапрыемствах.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: